Паважаныя працаўнікі і шаноўныя ветэраны аграпрамысловага комплексу!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Гэта свята аб’ядноўвае земляробаў і жывёлаводаў, спецыялістаў і кіраўнікоў АПК, фермераў — усіх, хто ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне адной з найбольш важных галін эканомікі.
Вяскоўцаў заўсёды вызначалі прыродная мудрасць, трапяткія адносіны да зямлі, цярпенне і, галоўнае, працавітасць.
Выказваем глыбокую падзяку ўсім работнікам аграрнай сферы за важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнай магутнасці нашай Айчыны, а таксама ўпэўненасць у тым, што ў далейшым дасягнутыя поспехі будуць не толькі захаваны, але і прымножаны.
Паклон вам за любоў да зямлі, адданасць справе, працавітыя рукі. Дзякуючы вам, у дамах смачна пахне хлебам, паліцы харчовых магазінаў поўныя, а непаўторны смак беларускіх прадуктаў стаў візітоўкай нашай рэспублікі.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных перамог і здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *