З узнагародай!

За высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры ўзнагароджаны шэраг землякоў:
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – дырэктар Дараўскага СДК Вольга ЦІМАШОК;
Падзячным пісьмом райсавета дэпутатаў – настаўнік харэаграфічнага аддзялення Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна ЯЎСЕЙ, мастацкі кіраўнік Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры Таццяна ПІШЧ.