Ваш зварот у Камітэт

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці за 9 месяцаў 2019 года паступілі 654 звароты, што менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года на 4,3 працэнта або 30 зваротаў.
Падчас прамых тэлефонных ліній і выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў кантралюючага органа пагутарылі 63 чалавекі. Звароты, якія паступілі, знаходзяцца на кантролі да канчатковага разгляду пытання або прыняцця адпаведных мер. Традыцыйна ў Камітэт найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў, Брэсцкага, Кобрынскага, Івацэвіцкага і Столінскага раёнаў.
Найбольш прыярытэтнымі для жыхароў Брэстчыны былі пытанні, якія датычацца дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавога профілю, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, працы і заработнай платы, а таксама парушэнняў у рабоце кіраўнікоў прадпрыемстваў. Па-ранейшаму выяўляюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў.
Падчас разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, якія паступілі і знаходзіліся на кантролі ў Камітэце, а таксама пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства аб зваротах заяўнікаў праведзены 17 праверачных мерапрыемстваў, у тым ліку дзве праверкі гаррайвыканкамаў. Па выніках разгляду зваротаў шэсць юрыдычных і сем службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды на агульную суму амаль 30 тысяч рублёў, 32 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

КДК Брэсцкай вобласці.