Дыпломная бульба. Старшакласнік Жарабковіцкай СШ узнагароджаны дыпломам рэспубліканскага ўзроўню


«Крок да інавацый» – так называлася пятая алімпіяда навучэнцаў, заключны этап якой прайшоў на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У секцыі “Інжынерная экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне” адзначана даследчая работа 11-класніка Жарабковіцкай СШ Аляксандра Русакевіча. З настаўніцай біялогіі Галінай Бунель старшакласнік працаваў над тэмай “Атрыманне трох ураджаяў ранніх сартоў бульбы з рознымі смакавымі якасцямі”. Журы ацаніла даследаванне нашага земляка дыпломам II ступені.
Вольга БУРАК, дырэктар Жарабковіцкай СШ імя М.Г. МІНКЕВІЧА.