Аўтамабільны клас. Сюды, на станцыю тэхабслугоўвання ў Ляхавічах па вуліцы Кальцавой, 19, імчацца, калі трэба хуткая і якасная дапамога легкавому аўто

Дырэктар Міхаіл Шчука (у цэнтры) з калегамі галоўным інжынерам Андрэем Шчукам і галоўным бухгалтарам Вольгай Русінай.

Сярод паслуг «Рамтранстрак» – выезд эвакуатара па названым адрасе.

Гэты адрас добра вядомы землякам-аўтаўладальнікам, сюды, на станцыю тэхабслугоўвання па вуліцы Кальцавой, 19, імчацца, калі трэба хуткая і якасная  дапамога легкавому аўто. Больш габарытная грузавая тэхніка – можа адрамантавацца ў нядаўна адкрытым цэху, што размясціўся па вуліцы Працоўнай, 4. Але пра ўсё па парадку

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Рамтранстрак» пачынала сваю дзейнасць па суседстве з ПУП «Аўтацэнтр Вікторыя» ў 2013 годзе. Праз пяцігодку святкавала наваселле ў новым цэху. Дарэчы, пашырэнне квадратных метраў стала падставай для павелічэння працоўных месцаў.
Сёння калектыў «Рамтранстрака» – 11 профі – людзей, у якіх, як адзначае дырэктар Міхаіл Шчука, праца ладзіцца і тэхніка слухаецца. Красамоўны факт: усе работнікі, якія ўладкаваліся на прадпрыемства, тут і працягваюць працоўную біяграфію. Умовы – камфортныя і настройваюць на рабочы лад, заработная плата салідная. Сюды ж на практыку імкнуцца трапіць студэнты. Сёлета на гэтым прадпрыемстве знаёміліся з асаблівасцямі работы два навучэнцы.
А ўсё таму, што абслугоўванне аўтамабіляў ідзе на высокім узроўні, абсталяванне – сучаснае. Між іншым, па гэтым адрасе часта звяртаюцца за рамонтам і абслугоўваннем рэфрыжэратараў. Якасць абслугоўвання, прыемныя цэны, прымальныя тэрміны – тое, што патрабуе кожны кліент. Тут і з дэталямі падкажуць, закажуць для рамонту на сэрвісе або прапануюць аптымальны варыянт вырашэння любой аўтапаломкі, пракансультуюць. Спецыялісты могуць выехаць да заказчыка, калі машына «падвяла» ў дарозе.
Рамонт грузавой тэхнікі давяраюць ВУП «Рамтранстрак» такія вядомыя прадпрыемствы як птушкафабрыка «Дружба», агракамбінат «Сноў» і іншыя. Працуюць і на экспарт, шмат грузавых машын з Расіі, Латвіі, Эстоніі за сэрвісам звяртаюцца менавіта сюды.
Пра поспех Міхаіл Шчука разважаць не любіць, гаворыць, што любоў і ўважлівыя, клапатлівыя адносіны да тэхнікі і яго, і роднага брата Андрэя Шчукі, які працуе галоўным інжынерам, – усё ад бацькі Віктара Шчукі, які таксама ўстойліва замацаваўся на мясцовым рынку аўтапаслуг. Самы надзейны партнёр, сябра, дарадца, ад яго галоўныя парады па вядзенні бізнесу, прафесійныя падказкі, вопытны погляд на далейшыя планы на развіццё. А яшчэ, упэўнены Міхаіл Віктаравіч, у любой справе галоўнае – рухацца, развівацца і, безумоўна, любіць тое, чым займаешся.

З навінак, расказвае дырэктар прадпрыемства, паслугі эвакуатара. Незалежна ад надвор’я, часу яе можна заказаць па нумары +375295547724.

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.