Не даць інсульту шанцаў. 29 кастрычніка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будзе праходзіць дзень здароўя ў межах Сусветнага дня барацьбы з інсультам

29 кастрычніка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будзе праходзіць дзень здароўя ў межах Сусветнага дня барацьбы з інсультам

Паказчык першаснага захворвання вострым парушэннем мазгавога кровазвароту (інсультам) па Ляхавіцкім раёне склаў за 9 месяцаў гэтага года 44 выпадкі, за такі ж перыяд мінулага года – 76 выпадкаў (знізіўся на 40,5 працэнта).

Інсульт ці вострае парушэнне мазгавога кровазвароту – самае грознае захворванне сасудаў галаўнога мозга. Яно не адбываецца ў адзін момант, гэта працэс ад ня-значных функцыянальных змен да неабарачальнага пашкоджання галаўнога мозга – некрозу. Інсульт –
другасная паталогія, ускладненне захворванняў сэрца, сасудаў, сіс-тэмы згусання крыві.
Сярод мер першаснай прафілактыкі – здаровы лад жыцця: адмова ад курэння, дыета, фізічная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі, нізкія дозы алкаголю.
А вось артэрыяльная гіпертэнзія, цукровы дыябет, парушэнне рытму сэрца, гіперхалестэрынемія (павышэнне ўзроўню халестэрыну ў крыві), лішняя маса цела, курэнне, алкагольная інтаксікацыя – гэта фактары рызыкі.
Папярэдзіць інсульт дапамогуць рэгулярны прыём антыагрэгантаў (лекавыя сродкі, якія змяншаюць тромбаўтварэнне), антыкаагулянтаў (зніжаюць актыўнасць згусальнай сістэмы крыві і перашкаджаюць празмернаму ўтварэнню тромбаў), гіпатэнзіўных срод-каў (зніжаюць артэрыяльны ціск) і статынаў (зніжаюць узровень халестэрыну ў крыві).
Неабходна тэрмінова звярнуцца за меддапамогай, калі ў вас з’явіліся наступныя трывожныя сімптомы: раптоўная слабасць ці страта (зніжэнне) адчувальнасці (анемія) на твары, руцэ ці назе, асабліва на адным баку цела; асіметрыя твару; цяжкасць пры вымаўленні словаў ці разуменні маўлення; галавакружэнне, страта раўнавагі ці каардынацыі, асабліва пры спалучэнні з іншымі сімптомамі (парушэнне маўлення, дваенне ў вачах, аняменне ці слабасць); цяжкасць ва ўспрыманні таго, што адбываецца навокал.

29 кастрычніка з 12.00 да 14.00 на тэрыторыі нашага раёна будзе праходзіць дзень здароўя. Па тэлефоне
2-07-29 арганізавана работа гарачай лініі, на якой можна задаць пытанні пра фактары рызыкі, першыя прыкметы парушэнняў мазгавога кровазвароту і г.д.

Дзіяна МАРЧЫК, загадчыца неўралагічнага  аддзялення ЦРБ.