Запрашаем на восеньскі кірмаш

Фота з архіва «ЛВ»

2 лістапада на перадрыначнай плошчы райцэнтра пройдзе  восеньскі кірмаш  па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Насельніцтву будуць рэалізоўвацца насенная і харчовая бульба, дровы, брыкет, плодаагароднінная і іншая сельскагаспадарчая прадукцыя.

Пачатак кірмашу ў 8.00. Да ўдзелу запрашаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Ляхавіцкі райвыканкам.