Крымінал. Здарэнні

Грошы, вагі, сала…
У адзін з сакавіцкіх вечароў недалёка ад вёскі Свяціца міліцыянеры знайшлі вагі, якія нядаўна былі ўкрадзены з ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што крадзёж – справа рук чатырох жыхароў Свяціцы.
Злодзеям аказаўся і жыхар вёскі Савейкі, які ўкраў 3 слоікі салёнага сала ў свайго аднавяскоўца.
З заявай у РАУС звярнулася ляхавічанка, якая паведаміла, што знаёмы ўкраў з яе кватэры ў райцэнтры 400 тысяч рублёў і мабільны тэлефон.
Праводзіцца праверка.

Напіўся, пабіўся
Неспакойнай для медыкаў выдалася мінулая нядзеля. На працягу дня на лячэнне паступілі два ляхавічаніна 1985 і 1987 гадоў нара-джэння з амаль што аднолькавым дыягназам: траўмы і алкагольнае ап’яненне.

Баі без правіл
Днём 19 сакавіка ў хірургічны кабінет райпаліклінікі за медыцынскай дапамогай звярнуўся 8-класнік СШ № 2 райцэнтра. Як высветлілася, траўмы ён атрымаў падчас бойкі на перапынку паміж урокамі ў школе. Праводзіцца праверка.

Навошта?
Што штурхае людзей да спробы звесці рахункі з жыццём? Адзіноцтва? Алкаголь? Цяжкае становішча? У кожнага, хто вырашыў па ўласнай волі зрабіць апошні крок, на гэта сваё меркаванне. Часта так і застаецца незразумелым, што падштурхнула чалавека на такі ўчынак.
На мінулым тыдні на лячэнне ў абласную псіхіятрычную бальніцу “Крывошын” быў дастаўлены 57-гадовы ляхавічанін з сіндромам залежнасці ад алкаголю, які спрабаваў звесці рахункі з жыццём.

Атэла з Дайнякоў
Чаму жыхар Дайнякоў здзекваўся над сваёй сужыцельніцай, пакажа следства. Амаль апоўначы вясковы кат спачатку пырнуў жанчыну нажом, а потым зрабіў некалькі спроб яе задушыць…

Траўматычны шок
13 сакавіка на працоўным месцы падчас правядзення рамонтных работ на торфабрыкетным заводзе “Ляхавіцкі” ўпаў з вышыні і быў смяротна траўміраваны мінчанін. Праверку праводзіць пракуратура.
Праз дзень у райбальніцу дастаўлены 24-гадовы жыхар вёскі Альхоўцы, які атрымаў электратраўму.
Аляксандр ЕРМАКОЎ,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *