Пераможна-суботні расклад. Мінулая субота для дзевяці працоўных калектываў Ляхавіцкага раёна выдалася спартыўна-гульнявой

Мінулая субота для дзевяці працоўных калектываў раёна выдалася спартыўна-гульнявой. Спаборніцтвы, што ладзіліся на квадратных метрах СДЮШАР падчас спартакіяды працоўных калектываў, вырашалі, хто лепшы ігрок у шахматы і більярд.
Такім чынам, шахматная табліца перамог наступная: першае-другое-трэцяе месцы адпаведна занялі Наталля Шпак са СДЮШАР, Ганна Клімовіч з ЛДАКа, Валянціна Гатоўчыц з камунгаса. Сярод мужчын месцы размеркаваліся так: Віктар Крыпіневіч у асабістым заліку, Іван Купрык (СДЮШАР), Валерый Кузняцоў з лясгаса. А вось у більярдзе лепшымі сталі Сяргей Мацуль (асабісты залік), Аляксандр Гурыновіч з ЦРБ, Андрэй Сокал з СШ № 2.

Таццяна ШЧУКА, інструктар-метадыст ФСК.