Медкарта Ляхавіччыны

Цэнтральная раённая бальніца, паліклініка (разлічаная на 420 наведванняў за змену) 8 урачэбных амбулаторый урача агульнай практыкі, 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў – так выглядае сёння ахова здароўя Ляхавіччыны. На варце здароўя землякоў – 85 урачоў, 287 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу, 267 – малодшага і абслуговага.
Райбальніца забяспечана абсталяваннем для правядзення дыягнастычных абследаванняў: рэнтгеналагічнага, ультрагукавога, электракардыя-графічнага, эндаскапічнага (страўнікава-кішачнага тракта), велаэргаметрыі, даследаванняў функцый знешняга дыхання, лабараторных даследаванняў крыві і многага іншага.
Без новых методык лячэння, як і новых медыцынскіх прэпаратаў, перааснашчэння, сучасную ахову здароўя ўявіць нельга. Пастаянна ўмацоўваецца і матэрыяльна-тэхнічная база Ляхавіцкай ЦРБ. Толькі апошнім часам за кошт раённага бюджэту набыты апарат ультрагукавога даследавання і фібрабронхаскоп на агульную суму звыш 80 тысяч рублёў, а за сродкі рэспубліканскага бюджэту –разнастайная апаратура больш як на 40 тысяч рублёў.
Станоўча вырашаецца і раней праблемнае пытанне – кадравае. Штогод у бальніцу, паліклініку, амбулаторыі прыходзяць маладыя спецыялісты – урачы, сярэдні медыцынскі персанал. Надзвычай важна, што амаль усе, хто размеркаваўся на першае працоўнае месца ва ўстановы аховы здароўя Ляхавіччыны, забяспечваюцца жыллём: пакоем у інтэрнаце, арэндным.

Галіна Зарэчная.