Криминал, происшествия в Ляховичском районе

Аднойчы вечарам
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах 33-гадовага жыхара аграгарадка Ліпск, які ў стане алкагольнага ап’янення спачатку збіў свайго земляка-пенсіянера, а потым адабраў у яго 120 рублёў.

Паляванне на паліва
За ноч адна з арганізацый пазбавілася 270 літраў дызельнага паліва. Менавіта столькі невядомыя зладзеі ўкралі з паліўнага бака аўтамабіля “Даф”, які спыніўся на аўтастаянцы АЗС каля вёскі Ганчары.

Асцярожна, п’яныя на вуліцы
Сярод жадаючых прагуляцца п’янымі па вуліцах райцэнтра, аграгарадкоў і вёсак – грамадзяне рознага ўзросту, сустракаюцца і жанчыны. Так, напрыканцы мінулага тыдня ў поле зроку міліцыянераў трапіла нецвярозая 29-гадовая ляхавічанка, якая з’яўляецца абавязанай асобай. А праз дзень за з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы затрымалі чацвярых маладых ляхавічан, старэйшаму 29 гадоў, малодшаму – 20, двое з іх – родныя браты. Дзе п’янка, там сваркі і бойкі. За некалькі апошніх дзён кастрычніка ў РАУС дастаўлены пяцёра сямейных скандалістаў.

Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.