Расказаць пра радзіму. Музей створаны ў СШ № 2 г. Ляхавічы

Папулярызацыя гісторыі і культуры роднага краю – адзін з накірункаў дзейнасці музея працоўнай і баявой славы, які створаны ў СШ № 2.
Ляхавіччына славіцца таленавітымі людзьмі. Нехта прыгожа спявае, нехта стварае арыгінальныя кветкавыя кампазіцыі, іншы – майстар на ўсе рукі… Імкнёмся наладзіць работу музея так, каб як мага больш расказаць рабятам пра іх землякоў.
Гэты навучальны год насычаны разнастайнымі музейнымі мерапрыемствамі. Конкурсы, выставы, экспазіцыі, этапы пошукава-даследчай работы атраду «Следапыт», сустрэчы з цікавымі суразмоўцамі, круглыя сталы, акцыі да 75-годдзя Вялікай Перамогі – няпоўны пералік з запланаванага і зробленага.
З 17 кастрычніка па 10 лістапада ў музеі разгарнулася персанальная фотавыстава «Родныя краявіды». Аўтар шматлікіх творчых работ – зямлячка Ніна Ярошка. Яе імя знаёма аматарам фотаработ далёка за межамі Ляхавіччыны. Ніна Іванаўна – удзельніца выстаў і конкурсаў, таленавіты фатограф, аматар прыроды, самабытны майстар вышыўкі і вязання.
Наведаць музей і пазнаёміцца з яго экспазіцыямі могуць усе жадаючыя.

Віталій ТОЛКАЧ,
кіраўнік музея СШ № 2.