Заплаціць аліменты, каб спаць спакойна. У аддзеле прымусовага выканання Ляхавіцкага раёна прааналізаваны пытанні грамадзян, якія тычацца спагнання аліментаў

Да якога чысла падлягаюць выплаце аліменты за бягучы месяц?
Аліменты за бягучы месяц падлягаюць выплаце да апошняга дня наступнага месяца. Аліменты за бягучы месяц, у якім выдадзены выканаўчы дакумент, падлягаюць выплаце не пазней апошняга дня наступнага месяца. Выплата аліментаў даўжніком, які не працуе, ажыццяўляецца за бягучы перыяд у тэрмін не пазней апошняга дня наступнага месяца, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы.

Кім разлічваецца няўстойка за несвоечасовую выплату аліментаў?
Судом. Пры наяўнасці віны даўжніка ва ўтварэнні запазы-чанасці на падставе выдадзенага судом выканаўчага дакумента ён выплачвае спагнанніку няўстойку ў памеры 0,3 працэнта ад сумы нявыплачаных аліментаў за кожны дзень пратэрміноўкі. Выда-дзены судом выканаўчы дакумент аб спагнанні няўстойкі з даўжніка прад’яўляецца ў орган прымусовага выканання.

Як разлічваецца памер аліментаў з ІП?
У залежнасці ад выплачваемага падатку:
падаходны падатак – з даходу за вылікам сумы падаходнага падатку і дакументальна па-цверджаных расходаў, звязаных з ажыццяўленнем імі дзейнасці;
падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (далей – ССП) – з выручкі за вылікам сумы выплачанага падатку пры ССП і дакументальна пацверджаных расходаў, звязаных з ажыццяўленнем імі дзейнасці;
адзіны падатак – з выручкі за вылікам сумы выплачанага адзінага падатку і дакументальна пацверджаных расходаў, калі яны з’яўляюцца плацельшчыкамі.

Юрыдычныя і фізічныя асобы могуць даведацца аб наяўнасці запазычанасці па выканаўчых дакументах з дапамогай рэестра запазычанасцяў па выканаўчых дакументах, размешчанага на інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь www.minjust.gov.by.
Са спісам тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці, іх адрасамі і нумарамі тэлефонаў судовых выканаўцаў можна азнаёміцца на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама www.brestjust.gov.by.
Звярнуцца ў аддзел прымусовага выканання Ляхавіцкага раёна можна і па электроннай сувязі e-mail: opi115@minjust.by.

Ці спаганяюцца аліменты на тэрыторыі Расійскай Федэра-цыі па выканаўчым дакуменце беларускага суда?
Выканаўчы дакумент, неабходныя дадаткі, заява спагнанніка аб накіраванні выканаўчага дакумента і заява аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці накіроў-ваюцца праз упраўленне прымусовага выканання галоўных упраўленняў юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў у тэрытарыяльныя органы Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі па месцы выканання выканаўчай вытворчасці (па месцы жыхарства, месцы знаходжання даўжніка або месцазнаходжанні яго маёмасці).
Выканаўчы дакумент не можа быць накіраваны ў тэрытарыяльныя органы Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі па месцы працы даўжніка на тэрыторыі Расіі.
Варта нагадаць, што за ўхілен- не ад утрымання дзяцей закана-даўствам прадугледжана крымі-нальная адказнасць.

Марына МАЦЮШКА,  начальнік АПВ  Ляхавіцкага раёна.