Дарагія землякі! Прыміце віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Прыміце віншаванні з  Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, што адзначаецца 7 лістапада.
Кастрычнік 1917 года не толькі змяніў лёс вялікай краіны, але і ў многім вызначыў гістарычны шлях станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Ідэі справядлівасці, сацыяльнай роўнасці, міру і згоды сталі асновай унутранай і знешняй палітыкі незалежнай Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
Выказваем упэўненасць, што і ў далейшым, абапіраючыся на вопыт і мудрасць старэйшых пакаленняў, энергію і творчасць маладых, мы будзем паслядоўна вырашаць задачы па ўмацаванні эканомікі раёна, зможам забяспечыць дабрабыт і працвітанне роднага краю.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.                            Раённы Савет дэпутатаў.