Пад кантролем. З 31 кастрычніка па 4 лістапада на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзілася рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак»

З 31 кастрычніка па 4 лістапада на тэрыторыі раёна праводзілася рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак».
Па стане на 1 кастрычніка, на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзіліся 28 падлеткаў, сярод іх і шэсць дзяўчынак. З непаўналетнімі, схільнымі да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў, праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Яны задзейнічаны ў пазаўрочнай занятасці, займаюцца ў спартыўных секцыях і аб’яднаннях па інтарэсах.
За дзевяць месяцаў выяўлена 63 правапарушэнні, што на пяць больш, чым летась.
Найчасцей гэта знаходжанне непаўналетніх на вуліцы пасля 23 гадзін без суправаджэння дарослых (25 выпадкаў). У кастрычніку шэсць бацькоў прыцягнуты да адказнасці за познія прагулкі дзяцей. Актуальнай праблемай сярод падлеткаў застаецца распіццё спіртных напіткаў і з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення (21 правапарушэнне). З пачатку года ў дачыненні непаўналетніх узбуджаны дзве крымінальныя справы.

Аляксандр ЧУРЫЛАЎ,  старшы ўчастковы інспектар ІСН.