«Арганічнае» земляробства

Фота з архіва «ЛВ»

Чым больш восені, тым менш руху на сельскагаспадарчых палетках. Практычна ўсё, што вырашчана, – убрана, і цяпер намаганні аграрыяў канчатковай мэтай маюць ураджай ужо будучага года.

Кампанент урадлівасці
Пад яравую сяўбу будучага года аграрыі раёна нарыхтавалі 130 тысяч тон арганікі. З рознай актыўнасцю, але «арганічным» земляробствам зараз займаюцца ўсе гаспадаркі раёна. Згодна даных райсельгасхарчу, найбольш высокія тэмпы задаюць ЗТАА «БелДан», СВК «Ляхавіцкі», ЗАТ «Белпрампрыбор», ААТ «Шлях новы», КСУП «Ліпнянка». У лідарах па ўнясенні значацца ўсё тыя ж, плюс – ДП «Нача».

Зяблевая апрацоўка глебы
Задача раёна – узараць з восені ледзь ці не 12 тысяч гектараў угоддзяў – выканана амаль на 70 працэнтаў (больш за 8 тысяч гектараў, калі мераць у абсалютных лічбах). Ляхавіцкая міжраённая льнонасенстанцыя свае 310 гектараў палёў пад ураджай будучага года «падняла» ўжо. Але задачу падобнай сціпласці – 3 сотні гектараў – не можа дазволіць ні адна сельгасарганізацыя раёна. Мінімум 480, як у ЗАТ «Белпрампрыбор», і раённы максімум з жарабковіцкай прапіскай – 2900 гектараў, 1800 з якіх гаспадарка ўжо ўзарала. На фінішны круг выйшаў СВК «Ляхавіцкі».
Зайздроснасць тэмпаў дэманструе льнозавод, чые аратыя паспелі прайсціся па прыкладна 2100 гектарах палёў – як ніхто больш у раёне. Але ж работы працягваюцца, і кожны новы дзень прыносіць прыбаўку ўзараных плошчаў.
Іван КАВАЛЕНКА.