Памятка выбаршчыка

17 лістапада – выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

✓ У дзень выбараў участкі для галасавання працуюць з 8 да 20 гадзін.

✓ З 12 па 16 лістапада ўключна можна прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова. Участковыя камісіі ў гэтыя дні працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.

✓ Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спісы, пасля прад’яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання дзяржслужачага, вадзіцельскага пасведчання, пенсійнага пасведчання ці пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкага білета, а таксама даведкі органаў унутраных спраў (для грама-дзян, якія страцілі пашпарт).
Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў.

✓ Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне або пакоі для тайнага галасавання.

✓ Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.

✓ Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію пры садзейнічанні іншых асоб, напрыклад, сваякоў, суседзяў. Зрабіць гэта трэба не пазней за 18 гадзін 17 лістапада (не пазней чым за дзве гадзіны да заканчэння часу галасавання).
Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.