В Ляховичском районе проходит акция «Не сожги свою жизнь»

Акцыя з такой назвай праходзіць у краіне з 1 па 25 лістапада. Яе мэта — папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з цыгарэтай і гібелі на людзей. Традыцыйна актыўны ўдзел у прафілактычнай акцыі прымаюць актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, члены клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, студэнты, супрацоўнікі РАНС.
Сёлета на Ляхавіччыне адбылося 32 пажары, у якіх загінулі 5 чалавек. Прычынай 4 пажараў стала курэнне ў стане алкагольнага ап’янення. Па трагічным сцэнарыі «выпіў-закурыў-не прачнуўся» спынілася жыццё 4 нашых землякоў. Аматары пакурыць у ложку ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і тых, хто побач — сям’ю, суседзяў. Таму да такіх людзей неабходна праяўляць павышаную ўвагу. Магчыма, менавіта ваша неабыякавасць выратуе чыёсьці жыццё.
Аксана ЮРУЦЬ,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *