Напярэдадні 18 лістапада ў Ляхавічах аварыйна-небяспечныя перакрыжаванні і месцы, дзе часцей за ўсё адбываюцца аварыі былі асвечаны праваслаўнымі свяшчэннаслужыцелямі

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада адзначаецца сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Асноўная мэта разнастайных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага дня, — прыцягнуць увагу грамадскасці, кожнага чалавека, незалежна ад таго, пешаход ён ці вадзіцель, да праблемы гібелі і траўматызму людзей у ДТЗ, прапагандаваць бяспечныя паводзіны на дарозе і неабходнасць захавання правіл дарожнага руху ўсімі яго ўдзельнікамі. Сёлета за 10 месяцаў на тэрыторыі Ляхавіччыны адбылося 9 аварый, у якіх 5 чалавек загінулі (3 — пешаходы), яшчэ столькі — траўмаваны. Адно здарэнне ўчыніў п’яны вадзіцель, 2 аварыі — асобы без вадзіцельскіх правоў.
Напярэдадні 18 лістапада аварыйна-небяспечныя перакрыжаванні і месцы, дзе часцей за ўсё адбываюцца аварыі (а гэта, у першую чаргу, аўтадарога Баранавічы-Ляхавічы, дзе за апошнія 5 гадоў зарэгістравана 16 ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінулі, 15 траўмаваны), былі асвечаны праваслаўнымі свяшчэннаслужыцелямі. Многія вадзіцелі па рэкамендацыі ДАІ 18 лістапада нават у светлы час сутак ехалі з уключаным святлом фар у памяць пра загінуўшых у ДТЗ.
Сярод прычын аварый — і нездавальняючы тэхнічны стан транспартных сродкаў. Каб папярэдзіць ДТЗ з-за няспраўнасці аўтамабіляў, з 20 па 30 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць дэкада «Тэхагляд», якую ДАІ праводзіць сумесна з УП «Белтэхагляд».
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *