З 19 па 24 лістапада на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будет праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Час стаць бачным!”

Восень – сезон туманаў і дажджоў. День становіцца карацей, цямнее рана і вельмі хутка. На такім фоне сілуэты пешаходаў зліваюцца з праезнай часткай і становяцца ледзьве бачнымі для вадзіцеляў. У такіх умовах пераход праезнай часткі па-за зебрай небяспечны.

За першыя дні лістапада на тэрыторыі вобласці зарэгістравана пяць ДТЗ, у выніку два пешахода загінулі і адзін траўміраваны. Аналіз асенніх ДТЗ паказаў, што большасць аварый адбываюцца ў цёмны час сутак і вінаватыя ў іх нецвярозыя пешаходы і веласіпедысты.

З 19 па 24 лістапада на тэрыторыі раёна будет праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Час стаць бачным!”. Ніхто не застрахаваны ад дарожных сітуацый. Насіць флікеры і камізэлькім павышанай бачнасці, кіраваць веласіпедам з уключанымі фарамі, пераходзіць дарогу, папярэдне пераканаўшыся ў бяспечнасці перахода – элементарныя правілы бяспекі на дарозе ў цёмны час сутак, якія жыццёва неабходна выконваць. Пешаход на дарозе павінен быць уважлівым і асцярожным.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аьб усіх фактах парушэння ПДР вадзіцелямі і іншымі ўдзельнікамі руху, у тым ліку пра знаходжанне на праезнай частцы нецвярозых, павведамляць па тэлефоне 102.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.