Самая важная прафесія. Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны аграрнай галіны!

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі  і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага  комплексу, дарагія ветэраны аграрнай галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Дасягненні аграпрамысловага комплексу – гэта вынік паўсядзённай напружанай работы працаўнікоў палёў і фермаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, перапрацоўчай прамысловасці, фермерскіх гаспадарак.
Вырасціць дастойны ўраджай, захаваць яго, вырабіць якасную запатрабаваную прадукцыю – гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца аграрыямі дзякуючы працавітасці, адданасці справе, гаспадарскім адносінам да зямлі, укараненню новых тэхналогій.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім работнікам аграрнай сферы, ветэранам працы за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай стабільнасці Ляхавіцкага раёна.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійнага росту і майстэрства, дастатку і ўтульнасці ў доме. Няхай ваша нялёгкая праца акупіцца новымі дасягненнямі і прызнаннем удзячных землякоў.

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.