ЗАТ «Белпрампрыбор» . Удойная сіла

Жывёлаводы Галіна Ужгін, Алена Бурчыц, Ала Страмавус.

Асацыяцыя, якая прыходзіць на памяць пры згадванні ЗАТ «Белпрампрыбор» – стабільнасць. Такая сітуацыя ўжо каторы год і ў раслінаводстве, і ў корманарыхтоўках, і ў жывёлагадоўлі. А сакрэт просты, адзначае намеснік кіраўніка гаспадаркі Андрэй Вараб’ёў: зладжаны і працавіты калектыў, парадак і дысцыпліна.
У гэтым годзе «Белпрампрыбор» асабліва гучаў падчас уборачнай кампаніі: першы камбайнер-тысячнік у раёне Міхаіл Зубік і вадзіцель, які заняў першае месца па перавозцы збожжа ў вобласці, Аляксандр Мішкевіч – працаўнікі менавіта гэтага сельгаспрадпрыемства.
Дарэчы, па выніках жніва прадпрыемства істотна сплюсавала ў параўнанні з мінулым годам: у 2018-м была намалочана 1881 тона збожжа, сёлета – 3006 тон. Ладзяцца справы ў корманарыхтоўцы: у гэтым годзе на 800 тон больш нарыхтавана сенажу, больш чым на тысячу тон фуражнага збожжа і на 7165 тон больш кукурузнага сіласу.
Яшчэ адзін «залік» прадпрыемства атрымала ў малочнай жывёлагадоўлі. Не першы год малако адсюль прадаюць на перапрацоўку гатункам экстра. Таксама «Белпрампрыбор» на першым месцы ў раёне па таварнасці малака – 93,6 працэнта, адзін з самых высокіх паказчыкаў і па надоі ад кожнай рагулі – 5780 кілаграмаў. А прыклад у рабоце паказваюць аператары машыннага даення Марына Чарэднік і Таццяна Зубік.

Ірына КУЗЬМІЧ.