Вучэбныя рэаліі. Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

На занятках у каледжы

Вучэбная гаспадарка Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа вынікі дэманструе не вучэбныя. Кузня сельскагаспадарчых кадраў дае магчымасць навучэнцам папрактыкавацца ў рэальных умовах і штудзіраваць тэорыю на практыцы. У распараджэнні навучэнцаў калекцыйна-доследнае поле на 20 гектараў, дзе яны вырошчваюць збожжавыя культуры, бульбу, кармавыя буракі, сад з пладовым гадавальнікам, пчальнік, майстэрні, цяпліцы.
Дарэчы, ёсць у ЛДАКу свая ветэрынарная клініка са стацыянарам. Тут дамашніх любімцаў чакаюць на прыём вопытныя ветурачы – выкладчыкі агракаледжа: аказваюць платныя ветэрынарныя паслугі па лячэнні і прафілактыцы захворванняў дробных дамашніх жывёл. У навучэнцаў ветаддзялення свае «вучэбныя» пацыенты – тры каровы, цяля, тры авечкі і конь.
А яшчэ на каледжскіх палях – сапраўдная даследчая база, дзе праводзяцца навуковыя даследаванні.

Маргарыта КУХТА.