Дапаможныя службы. «Спецназ» аграрнага прызначэння

Загадчыца вірусалагічнага аддзела Вераніка Дуля

Дзейнасць гэтых службаў звычайна застаецца «за кулісамі». Але без іх зладжаная праца сельгаспрадпрыемстваў раёна немагчыма.
«Рэцэпт» добрага ўраджаю дакладна ведаюць у інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Спецыялісты льнонасенстанцыі вырошчваюць і пастаўляюць трасту льнозаводу, даво-дзяць да пасяўных стандартаў насенне.

На высокую ўраджайнасць працуе і станцыя хімізацыі. Яна кантралюе правільнае выкарыстанне і захоўванне ўдабрэнняў, вапнаванне. Задача райплемстанцыі – здароўе і аднаўленне статка, работа па павышэнні яго прадук-цыйнасці і многае іншае.
Каардынацыя і рэгуляванне развіцця сельскай гаспадаркі, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, работа над канкурэнтаздольнасцю і якасцю прадукцыі, садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў раёне і многае іншае – усё гэта пра ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Непасрэднае дачыненне да сельскай гаспадаркі, а калі быць дакладным, жывёлагадоўлі, мае райветстанцыя.
Каб аператыўную ветдапамогу жывелы маглі атрымаць не толькі ў горадзе, ветлячэбніцы знаходзяцца яшчэ і ў вёсцы Мядзведзічы і аграгарадку Ліпск. Адна з асноўных задач райветстанцыі –недапушчэнне распаўсюджвання небяспечных захворванняў, лячэнне і прафілактыка хвароб жывёлы. Напрыклад, з пачатку 2019 года на сухоты абследавана 35 тысяч галоў жывёлы першасна і 25 тысяч паўторна. Праводзяцца праверкі на выяўленне выпадкаў лейкозу і бруцэлёзу. Пад кантролем стан не толькі грамадскага статка, але і жывёл з прыватнага падвор’я.
На агляд да ляхавіцкіх Айбалітаў можна прынесці і сваіх дамашніх любімцаў. Пры неабходнасці ветэрынары могуць выехаць на дом або пракансультаваць па тэлефоне.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.