40 юношей из Ляховичского района отправляются в армию на срочную службу

Сёння ўжо салдаты.

Маці ўпотай выцірае слязу, бацька дае апошнія наказы, дзяўчына абяцае чакаць і пісаць пісьмы…
Гэтымі днямі 40 юнакоў з нашага раёна адпраўляюцца ў войска на тэрміновую службу, яшчэ 4 — на службу ў рэзерве.
Самая вялікая група прызыўнікоў — 11 чалавек — накіравана ў воінскую часць у Слонім. 7 юнакоў будуць праходзіць службу ў 38-й асобнай мабільнай брыгадзе ў Брэсце — папоўняць рады дэсантнікаў. Рабяты, якія на прызыўным пункце трапілі ў фотааб’ектыў, будуць служыць недалёка ад дома — у Баранавічах, у 85-й брыгадзе сувязі і 120-й зенітна-ракетнай брыгадзе.
Не ўсім навабранцам гэтага прызыву давядзецца служыць паўтара года. 8 юнакоў ідуць у армію, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, і будуць праходзіць службу на працягу года. А аднаму маладому чалавеку пасля ваеннай кафедры ВНУ наогул давядзецца служыць паўгода, прычым адразу на пасадзе малодшага камандзіра.
Дарэчы, пасля кожнага звальнення ў запас чарговага вайсковага прызыву нашы землякі застаюцца служыць ва Узброеных Сілах па кантракце — выбіраюць прафесію вайскоўца. Акрамя таго, армейская служба з’яўляецца адной з абавязковых умоў для юнакоў, якія збіраюцца звязаць сваё далейшае жыццё са службай у праваахоўных органах, падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і г.д. Так што менавіта армія многім юнакам дае пуцёўку ў самастойнае жыццё.
Аляксандр БАЙЧЫК,
начальнік групы прызыву райваенкамата.

One thought on “40 юношей из Ляховичского района отправляются в армию на срочную службу

  • 29/11/2012 в 23:30
    Permalink

    нам больш цикава, кольки НЕ АДПРАВИЛАСЯ. И чаму. А што адпрауляюцца у гэтым аничога новага няма

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *