Во всех лесничествах Ляховичского лесхоза завершились дополнительные посадки молодого леса.

Ва ўсіх лясніцтвах Ляхавіцкага лясгаса завяршыліся дадатковыя пасадкі маладога лесу. Яшчэ вясной на ўчастках лесанарыхтовак, прагалінах і на землях, перададзеных прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна ў дзяржлясфонд, работнікі лясной аховы высадзілі хвойныя і лісцевыя пароды маладняку — усяго на 108 гектарах. Самыя вялікія плантацыі будучага лесу з’явіліся ў Крывошынскім, Востраўскім і Мядзведзіцкім лясніцтвах. У Крывошыне на плошчы 1,6 гектара высаджаны дубняк, яшчэ 4,3 гектара заняў кляновы гай. Пасадкамі хвойных парод дрэў вызначылася Ляхавіцкае лясніцтва. Сёння, дзякуючы рабоце па захаванні насаджэнняў, у тым ліку дадатковым пасадкам, будучы лес упэўнена набірае сілу і цягнецца галінкамі да сонца. У наступным годзе ў лясніцтвах раёна плануецца пасадзіць яшчэ 100-гектарную плантацыю розных парод дрэў, а сёлетнія будуць ужо «сфарміраваным маладняком».
Зразумела, пройдуць дзясяткі гадоў, пакуль гэтыя лесанасаджэнні стануць «спелым лесам». Аднак, нашы нашчадкі будуць удзячнымі і, напэўна, працягнуць добрую справу.
Сяргей ДЫДЫШКА,
начальнік аддзела лясной гаспадаркі
і лесааднаўлення лясгаса

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *