Музыкальныя эрудыты Ляхавіччыны прынялі ўдзел у алімпіядзе

У Ляхавіцкай дзіцячай школе мастацтваў прайшла раённая музычна-тэарэтычная алімпіяда, у якой прынялі ўдзел вучні з 3 музычных школ: Ляхавіцкай, Тухавіцкай і Навасёлкаўскай.
На працягу 3 гадзін рабятам неабходна было справіцца з 5 заданнямі: напісаць музычны дыктант, выканаць слыхавы аналіз інтэрвалаў і акордаў, тэсты па сальфеджыа і музычнай літаратуры, адказаць на пытанні віктарыны па творчасці кампазітараў.
Лепшы вынік паказала выпускніца Ляхавіцкай школы мастацтваў Святлана Сцепачова (настаўнікі Святлана Сталярчук — сальфеджыа, Аляксандра Коктыш — музычная літаратура), якая 13-14 лістапада прадстаўляла раён у абласным туры V рэспубліканскай музычна-тэарэтычнай алімпіяды.
2 месца ў раённай алімпіядзе заняла вучаніца Навасёлкаўскай музычнай школы Ірына Марчук (настаўнік Анастасія Васілеўская), 3 месца — Юлія Гатоўчыц з Тухавіцкай музычнай школы (настаўнік Яўгенія Васечкіна).
Падрыхтавала і правяла алімпіяду загадчыца тэарэтычнага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў Святлана Мініч. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі.
Жанна ХМЫЗ,
намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

фота  з   artleo.com

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *