Детский образцовый ансамбль народной песни и музыки «Спадчына» стал визитной карточкой Ляховичского ГДК

Дзіцячы ўзорны ансамбль народнай песні і музыкі «Спадчына» гарадскога Дома культуры  калектыў у нашым раёне вядомы. Без яго не абходзяцца канцэртныя праграмы на раённай сцэне, фестывалі фальклорнага мастацтва, агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці. Можна сказаць, што песні ў выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак у народных строях сталі візітоўкай ГДК. За амаль 20 гадоў існавання ў «Спадчыне» змянілася не адно пакаленне вакалістаў — 11-14-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак. Сёння калектыў налічвае больш за 20 удзельнікаў. Сярод самых актыўных — Карына Вялічка, Крысціна Дыдышка, Алена Аўсей, Валерыя Цярлецкая, Аляксандра Яўсеева, Дзіяна Мацюшэнка.
Аснова рэпертуару — па-ранейшаму народныя песні. Зразумела, зацікавіць сённяшніх падлеткаў спяваць фальклорныя творы не проста, але ў кіраўніка калектыву і канцэртмайстра Кацярыны і Максіма Ламакаў гэта атрымліваецца. А яшчэ рабяты з задавальненнем выконваюць аўтарскія песні Эдуарда Сіліцкага. Паслухаць у тым ліку і іх можна будзе 25 лістапада ў  ГДК. «Спадчына» запрашае ўсіх сваіх прыхільнікаў на канцэртную праграму, якая пачнецца ў 11 гадзін.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *