Статус абавязвае

Аб ходзе выканання дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гады на пасяджэнні райвыканкама дакладваў начальнік райсельгасхарчу Мікалай Варажун. Ён адзначыў, што за пяцігодку 10 населеных пунктаў раёна атрымалі статус аграгарадкоў. Летась райвыканкам зацвердзіў акты прыёмкі ў эксплуатацыю аграгарадкоў Тальмінавіцкага і Падлескага. На іх уладкаванне з розных крыніц фінансавання было выдаткавана 5682,9 мільёна рублёў, бюджэтныя сродкі асвоены поўнасцю. Увод 5 аб’ектаў перанесены на 2010 год.
Работа па адраджэнні і развіцці вёскі працягваецца. Сёлета і вёска Востраў набудзе статус аграгарадка. За пяць апошніх гадоў у сельскай мясцовасці ўведзена ў эксплуатацыю 280 жылых дамоў. У аграгарадках і вёсках створаны ўмовы для вядзення сельгасвытворчасці, камфортнага жыцця і адпачынку насельніцтва, навучання дзяцей і развіцця іх талентаў.
Сярэдняя зарплата работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці за 2009 год узрасла да 694,3 тысячы рублёў і склала да ўзроўню 2008 года 116,2 працэнта. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал летась склаў 49,3 мільярда рублёў (165,7 працэнта да ўзроўню 2008 года). Па выніках работы за мінулы год сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна атрымана 88,8 мільярда рублёў выручкі, а чысты прыбытак склаў 10,3 мільярда рублёў.
Для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ў раёне прымаюцца меры па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, удасканальваюцца ўмовы жыцця і працы людзей. Сярод іншага, за пяцігоддзе рэканструявана і тэхнічна абсталявана 8 малочнатаварных фермаў. Толькі ў СВК “Жарабковічы” і ААТ ”Ляхавіцкі райаграсервіс” на комплексах па вырошчванні і адкорме жывёлы зацішша.
Райвыканкам прыняў да ведама інфармацыю райсельгасхарчу і ўказаў на невыкананне за 2005-2010 гады прагнозу па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі кіраўнікам СВК “Жарабковічы”, “Ордэна ”Знак Пашаны” Кастрычнік”, “Канюхі”, ААТ ”Ляхавіцкі райаграсервіс”. Кіраў-нікам гэтых гаспадарак, як і СВК “Шлях новы”, РСУП “Нача”, ЗТАА “БелДан” указана на невыкананне ўстаноўленага задання па вытворчасці зерня. Усе гаспадаркі, за выключэннем СВК “Ляхавіцкі” і “Дарава”, не справіліся з заданнем па вытворчасці бульбы. Указана таксама льносеючым сельгаспрадпрыемствам на невыкананне прагнозных паказчыкаў па вытворчасці льну, рапсу (за выключэннем СВК ”Ляхавіцкі”), а СВК “Жарабковічы” — на невыкананне задання па вытворчасці малака, дырэктару ЗАТ “Белпрампрыбор” – на невыкананне даведзенага задання па продажу жывёлы перапрацоўчым прадпрыемствам Брэсцкай вобласці.
Ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна запатрабавана прыняць вычарпальныя меры дзеля таго, каб у 2010 годзе выканаць усе заданні па вытворчасці прадукцыі, рэканструкцыі і пераўзбраенні жывёлагадоўчых фермаў.
Другое пытанне пасяджэння датычыла выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24. 11.2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем’ях”. Перад членамі рай-выканкама трымала справаздачу начальнік аддзела адукацыі Святлана Юрлевіч. Яна нагадала вынікі мінулагодняй работы ўсіх зацікаўленых службаў: са 109 да 98 зменшылася колькасць абавязаных асоб, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, на 10 – грамадзян, якія абавязаны кампенсаваць сродкі аддзелу адукацыі райвыканкама. Летась у 3 разы зменшылася колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў (з 36 да 12 выпадкаў). Усе дзеці, якія атрымалі статус дзіцяці-сіраты або засталіся без папячыцельства бацькоў, уладкаваны ў замяшчаючыя сем’і. У інтэрнаты накіраваны толькі трое – з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У раёне праводзіцца работа па кампенсацыі абавязанымі бацькамі сродкаў, затрачаных дзяржавай на выхаванне іх дзяцей. Усе такія гора-бацькі працаўладкаваны, іншая справа, што многія ўхіляюцца ад работы. З гэтымі асобамі даводзіцца індывідуальна працаваць органам правапарадку, работнікам сельвыканкамаў, кіраўнікам прадпрыемстваў. Самыя злосныя парушальнікі будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны таксама пытанні “Аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”, “Аб гатоўнасці суб’ектаў гаспадарання да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, супрацьпажарнай ахове лясоў, тарфяных масіваў і сельгасугоддзяў”, “Аб захаванні прыродаахоўнага заканадаўства ў раёне ў 2009 годзе” і “Аб рабоце са зваротамі грамадзян”.
Па ўсіх пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *