Справа вытворчасці. У дэталях і падрабязнасцях пра вытворчую базу Ляхавіцкага жылкамунгаса

Бетоншчыкі Аляксандр Лук’янаў, Васілій Рымша.
Вадзіцелі Іван Бурбіцкі, Ігар Палтаўцаў, Віктар Якубец,
Сцяпан Вайцешык.
Зборшчык будаўнічых канструкцый
Яўгеній Яфрэменка.

Тут у кожнага свой рытм, рабочы маршрут, па якім доўжыцца дзень: штосьці загружаецца-разгружаецца, рамантуецца, збіваецца, выразаецца, падлічваецца, адпраўляецца і зноў трапляе ў кола спраў

Здаецца, мясцовыя работнікі могуць і ўмеюць усё, і вынік у іх адпаведны – якасны. Так і ёсць, а цяпер у дэталях і падрабязнасцях пра вытворчую базу Ляхавіцкага жылкамунгаса

Аўтаспецы

Шматфункцыянальнасць участка аўтатранспарту вытворчай базы дае магчымасць выкарыстоўваць тэхніку для вырашэння самых розных задач. У арсенале сёння знаходзіцца 55 адзінак тэхнікі. А значыць, і спіс паслуг, што аказваюць работнікі ўчастка, немалы.
Напрыклад, аўтагідрапад’ёмнік дазваляе пра-водзіць рознага віду работы на вышыні да 22 метраў. Такая тэхніка – вялікая зручнасць і неабходнасць для якаснага рамонту жыллёвага фонду. Да прыкладу, аддзелкі фасада, уцяплення сцен дома, рамонту дахаў і многага іншага.
Жылкамунгасаўская тэхніка – заўсёдны памочнік тых, хто стварае прыгажосць і ўтульнасць у нашым горадзе і раёне. Трактары для ўборкі смецця, лісця, смеццявозы – незаменныя памочнікі ў навядзенні чысціні, добраўпарадкаванні. Маецца тэхніка для санітарнай ачысткі, правядзення работ па рамонце інжынерных сетак.
Дарэчы, жылкамунгас вырашае і пытанні прыватнага характару ад насельніцтва: грузаперавозкі, напрыклад, буйнагабарытных
рэчаў або смецця, будматэрыялаў.
Як адзначае начальнік участка аўтатранспарту Дзмітрый Пішч, нават самая сучасная тэхніка – нішто, калі ёй кіруе «выпадковы» чалавек. Такіх людзей на вытворчай базе няма – кожны майстар сваёй справы, з тэхнікай на «ты» ў сэнсе ведання справы, на «вы» ў сэнсе паважлівых адносін. А ў спалучэнні з добрымі ўмовамі працы і дастойнай заработнай платай атрымліваецца адпаведны вынік.

Нашы вокны

Пластыкавыя вокны з камунгасаўскім адрасам вытворчасці з’явіліся на айчынным рынку з чэрвеня. І паспелі заваяваць давер у ляхавічан. Напрыклад, жыхар райцэнтра Дзяніс Сакуць нядаўна ўстанавіў два акна ў лазні і не можа нарадавацца. Гаворыць, што цяпер стварыць канкурэнцыю камунгасу будзе складана: якасць
прадукцыі, як і абслугоўвання, – проста на вышыні!
І пры будаўніцтве дамоў, і пры капітальным рамонце камунгас выкарыстоўвае вокны ўласнай вытворчасці.
Акрамя сваіх заказаў, камунгасаўцы спяшаюцца на дапамогу тым, каму патрэбна замяніць вокны ў прыватным парадку. Хвалявацца няма чаго: спецыялісты цэха па вырабе пластыкавых вокнаў зробяць усё ад «а» да «я»: аформяць заяўку, замераюць, падрыхтуюць, установяць…і дадуць гарантыю, што якасць не падвядзе. Прытым, можна набыць вокны ў растэрміноўку да чатырох месяцаў. Попыт на такі тавар ёсць. У дзень з канвеера выходзіць у сярэднім пяць вокнаў. Кіруе вытворчым працэсам майстар Юрый Плескацэвіч.

Жалезна!

Супрацоўнікі гэтага цэха абрамляюць горад і вёскі, пры тым не абмяжоўваюць прыцягальнасць малой радзімы – наадварот, робяць Ляхавіччыну ўтульнай і прывабнай. Работнікі цэха па вытворчасці жалезабетонных канструкцый вырабляюць агароджы і
элементы да яе.
Сотні метраў дызайнерскай агароджы ад камунальнікаў цягнуцца па
вуліцах Чкалава, Інтэрнацыянальнай, свой аўтограф паставілі і ў вёсцы Завінне. Плануюцца работы ў Малым і Вялікім Гарадзішчы, іншых населеных пунктах.
Самі ствараюць, самі і ўстанаўліваюць у зонах сваёй адказнасці. Да работы падыход адзін – зрабіць па сумленні, каб годна выглядала і гэтак жа служыла. Брыгадай з пяці профі кіруе майстар  Эдуард Каласоўскі.

Без лішніх  пытанняў

Калі здараецца непапраўнае, калі раптоўна ідзе з жыцця родны дарагі чалавек, сабрацца з думкамі блізкім складана. У такія цяжкія моманты важна ведаць, што ёсць тыя, хто без лішніх пытанняў, прафесіянальна, аператыўна акажа рытуальную дапамогу.
Дыспетчарская служба камунгаса прымае званкі кругласутачна, аказвае ў любы час увесь спектр рытуальных паслуг. Можна звярнуцца і ў спецыялізаваны магазін, які знаходзіцца па тым жа адрасе, што і вытворчая база. Выслухаюць, параяць, падкажуць, прапануюць, зробяць усё якасна. Прытым, за прымальны кошт. Рытуальныя паслугі, што прапаноўвае жылкамунгас, абыдуцца ў межах  600 рублёў. Сярод прапаноў і арэнда аўтатранспарту, у прыватнасці аўтобус і газель, якая разлічана на 10 месцаў.

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Вадзіцелі Сяргей Мурашкевіч, Мікалай Трафімчук.

– Вытворчы працэс у многім залежыць ад людзей, якія кіруюць тэхнікай, стаяць за станком або аказваюць пэўную паслугу. У калектыве ўпэўнены: надзейныя і адказныя, якім можна даверыць задачу любой складанасці. Многія тут шчыруюць не адно дзесяцігоддзе, працуюць і маладыя кадры, у якіх ёсць чаму павучыцца. Мы –  каманда, якая гатова працаваць на карысць сваіх землякоў, –  гаворыць начальнік вытворчай базы жылкамунгаса Сяргей ЛАПІЧ.