З узнагародай!

За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК – узнагароджаны шэраг землякоў.
Граматай раённага выканаўчага камітэта адзначаны аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы» Наталля КАРПОВІЧ, жывёлавод СВК «Ляхавіцкі» Галіна РОКАЧ, галоўны заатэхнік ААТ «Жарабковічы» Леанід НОВІК;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – заатэхнік-селекцыянер ДП «Нача» Іра ЛУК’ЯНАВА, прыёмшчык малочнай прадукцыі СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Ларыса КЛІМЕНКА;
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта – вадзіцель аўтамабіля ААТ «Жарабковічы» Віктар КЛЕМЯНЯ, трактарыст-машыніст ААТ «Шлях новы» Генадзій СТАНЧЫК, вадзіцель СВК «Ляхавіцкі» Павел ГРЫКЕЛЬ, мікрабіёлаг СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Ірына НЯХАЙ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – намеснік дырэктара ААТ «Жарабковічы» Сяргей КАЛЯДА, трактарыст-машыніст ААТ «Шлях новы» Аляксандр КАМІНСКІ, трактарыст-машыніст СВК «Ляхавіцкі» Віктар БРЭЧКА, трактарыст-машыніст ДП «Нача» Юрый КСЁНЖЫК.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі ўзнагароджаны настаўнік Конькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Валянціна КАНДРАТЧЫК, інжынер па ахове працы СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вольга АНІКЕЙ.