Час падсабрацца. У Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў

У раёне з 22 лістапада па 22 снежня праходзіць месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Райвыканкам запрашае насельніцтва і працоўныя калектывы актыўна далучыцца да месячніка.
Камунгасу і райпо даручана ў бліжэйшы час арганізаваць конкурсы і акцыі па зборы другаснай сыравіны.

Пра тое, што правільнае абыходжанне з адходамі – надзвычай важкі складнік экалагічнага дабрабыту, сёння ведаюць, мусіць, усе. А яшчэ гэта вялікі крок у накірунку эканоміі: другасная сыравіна дазваляе зрабіць многія рэчы таннейшымі. Так што паасобны збор смецця – справа агульнадзяржаўнай важнасці.
Сярод тых, хто актыўна далучыўся да яе, – нашы камунальнікі. Акрамя таго, што камунгас з’яўляецца адным з раённых аператараў па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, яго работнікі ў літаральным сэнсе задаюць тон у гэтым накірунку. Напрыклад, начальнік абаненцкага аддзела КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», а па сумяшчальніцтве і старшыня тутэйшага прафкама Іна Смаршчок (на здымку) сёлета сабрала 968 кілаграмаў макулатуры, 533 – шкла, 138 кілаграмаў пластыку. На такі вынік працавала ўся сям’я, дапамагалі родныя, сябры, знаёмыя.
А вы ўжо далучыліся да паасобнага збору смецця? Месячнік –
самы час зрабіць гэта.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.