Падарунак ад юрыстаў

29 лістапада 2019 года натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў. Акцыя прымеркавана да Дня юрыста.
На працягу працоўнага дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларус-кай натарыяльнай палаты belnotary.by.
У гэты ж дзень акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян прой-дзе ў будынку Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты па адрасе: горад Брэст, вуліца Міцкевіча, 3, з 13.30 да 16.00.
У рамках акцыі спецыялісты дадуць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыусаў, адвакатаў, органаў прымусовага выканання, органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, упраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і г.д.
Тэлефон папярэдняга запісу: 8-0162-21-25-29.
Брэсцкая абласная  натарыяльная кантора.