Па льготным тарыфе

Адпачынак у санаторыі – выдатная магчымасць умацаваць здароўе. У нашых землякоў найбольш папулярныя санаторыі «Ружанскі», «Алеся», «Брэстаграздраўніца», «Нёман», «Надзея», «Беларусь» (Друскінінкай).
Асабліва патрабуецца санаторна-курортнае лячэнне дзецям-інвалідам. У нашай краіне рабяты
з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце да 18 гадоў маюць права на першачарговае атрыманне бясплатнай пуцёўкі ў суправаджэнні аднаго з бацькоў ці асобы, якая яго замяняе. Пры
гэтым абавязкова павінна
быць заключэнне ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі.
Санаторна-курортнае лячэнне ажыццяўляецца як за сродкі бюджэту, так і за кошт пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. Пры ўмове, што асоба, якая суправаджае, не будзе ў санаторыі атрымліваць лячэнне, пуцёўка выдзяляецца ФСА. А пуцёўкі непасрэдна на дзіця-інваліда выдаюцца камісіяй па аздараўленні па месцы працы аднаго з бацькоў. Каб атрымаць пуцёўку, неабходна прадаставіць наступныя дакументы: медыцынскую даведку аб тым, што дзіцяці патрабуецца санаторна-курортнае лячэнне; заключэнне УКК пра неабходнасць суправа-
джэння; копію пасведчання аб нараджэнні і інш.
Сёлета ў здраўніцах паправілі здароўе дзевяць хлопчыкаў і дзяўчынак з рознай ступенню інваліднасці.

Валянціна ЮРЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст аддзела па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.