Талент разумець. Наталля Маслоўская паўтара дзесяцігоддзя нязменна кіруе асаблівай установай з асаблівымі выхаванцамі

У размове з дырэктарам Ляхавіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталляй Маслоўскай (на здымку) словы «не магу-не ўмею» не пачуеш. Трэба – навучыцца і павядзе за сабой калег. Энергічная і рашучая, яна з дзелавым азартам бярэцца за новае, мае ўласны почырк педагагічнай дзейнасці і заўсёды на сучаснай хвалі. Паўтара дзесяцігоддзя назад узялася за справу ўладкавання цэнтра (новай тады ўстановы), вучылася сама і вучыла іншых. І сёння з упэўненасцю можна сцвярджаць, што калектыў ЦКРНіР у спецадукацыі мае важкі вопыт і аўтарытэт. Пацвярджэнне таму – шматлікія ўзнагароды ўстановы, высока ацэненыя праекты, запрашэнні выступіць на канферэнцыях рознага ўзроўню. Наталля Лявонцьеўна ўваходзіла ў склад савета кіраўнікоў устаноў спецыяльнай адукацыі Беларусі, прызнавалася ў раёне чалавекам года.  А для сваіх выхаванцаў яна проста самая добрая і клапатлівая.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.