Прафесія абавязвае. Юрысты адзначаць прафесійнае свята

Каля 400 грамадзянскіх, 110 крымінальных, 1500 адміністрацыйных – столькі спраў сёлета разгледзелі старшыня суда Ляхавіцкага раёна Наталля Буднік і суддзя Таццяна Жэрка (на здымку).
Суддзя – прафесія зусім не простая і далёка не рамантычная. А калі быць дакладным – звышадказная, з напружаным графікам, якая патрабуе спецыяльных ведаў, карпатлівасці, вытрымкі, жалезных нерваў.
Судзейскую мантыю Таццяна Жэрка ўпершыню апранула дзесяцігоддзе назад, але і тады ўжо выдатна ведала, з чым давядзецца сутыкацца штодзень – некалькі гадоў працавала кансультантам суда. Забойствы, крадзяжы, махлярствы, сямейныя спрэчкі, падзел маёмасці – у перыпетыях гэтых і многіх іншых спраў дзень за днём разбіраюцца Таццяна Іванаўна і яе калегі.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.