Спажывецкі саюз. Рэтрафотатэка «ЛВ»

Больш як стагоддзе назад на сучаснай тэрыторыі нашай краіны з’явіліся спажывецкія таварыствы. Па-рознаму складваўся лёс магазінаў, сталовак, кафэ, рэстаранаў, нарыхтоўчых пунктаў, быў час іх надзвычайнай запатрабаванасці і заняпаду. Але гэта ўнікальная шматгаліновая структура і сёння не страчвае сваёй актуальнасці і значэння для гараджан і вяскоўцаў.

Нягледзячы на істотную канкурэнцыю, яе пазіцыі па-ранейшаму трывалыя, а яшчэ спажыўкааперацыя здолела захаваць сацыяльную накіраванасць гандлёвага абслугоўвання, іншы раз на шкоду сваім эканамічным інтарэсам. Нават у самыя малыя і аддаленыя населеныя пункты даязджае аўталаўка. Гісторыя Ляхавіцкага райпо бярэ пачатак з лістапада 1939 года.
Такім чынам, сёлета наш райспажыўсаюз – 80-гадовы юбіляр!

Як развівалася, пашыралася спажыўкааперацыя раёна, якія паслугі
прадастаўляла, хто працаваў у ёй – пра гэта і многае іншае пры дапамозе архіўных фотаздымкаў раскажа чарговы выпуск рэтрафотатэкі «ЛВ» «ЛЯХАВІЧЫ І ЛЯХАВІЧАНЕ».