Моладзь. Пошук. Ісціна. Журфак БДУ 28-29 лістапада прымаў сёмы па ліку форум маладых журналістаў

Журфак БДУ 28-29 лістапада прымаў сёмы па ліку форум маладых журналістаў, на які з’ехалася больш за дзвесце журналістаў з рэспубліканскіх, абласных, раённых СМІ.

Форум маладых журналістаў – чаканая падзея для пачынаючых кадраў у сферы медыя. Гэта магчымасць не толькі абмеркаваць на-дзённыя пытанні, праб-лемы, падыскутаваць на тэмы, што хвалююць газетчыкаў, радыйшчыкаў і тэлевізіёншчыкаў, рэдактараў сайтаў, але і проста сустрэцца з сябрамі. З тымі, з кім неаднойчы праводзілі вучэбны час у студэнцкіх аўдыторыях, з кім сёння працуем па раённым суседстве. І, безумоўна, набрацца вопыту, цікавых ідэй і задумак ад першакласных профі.
Сёлетні форум сабраў на журфаку БДУ, які днямі адзначыў 75-гадовы юбілей, больш за дзве сотні журналістаў. Цэнтральнай тэмай форуму стала «Развіццё айчыннай журналістыкі на сучасным этапе і яе адказнасць перад грамадствам». Арганізатары сустрэчы  — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі саюз журналістаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Урачыста адкрыў медыяфорум намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч. Ён адзначыў, што людзям, якія ўвасабляюць сабой маладую журналістыку Беларусі, даводзіцца сёння вырашаць шэраг важнейшых задач, у тым ліку дзяржаўнага парадку. Тэма форуму сімвалічная.
– Адказнасць перад грамадствам – гэта галоўнае, што адрознівае журналіста ад любога іншага суб’екта стварэння інфармацыі, – сказаў Андрэй Кунцэвіч. – Як і 10, 50 і 100 гадоў назад, журналіст паві-нен памятаць пра сваю галоўную місію – пошук ісціны і служэнне грамадству, у якім жыве.
Вітала ўдзельнікаў форуму дэкан факультэта журналістыкі БДУ Вольга Самусевіч. Яна адзначыла, што для ўстановы вялікі гонар прымаць медыяфорум маладых журналістаў.
Пра ролю СМІ ў фарміраванні грамадскага меркавання расказаў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. Акцэнтаваў увагу на адказнасці ў медыя і журналістыцы першы сакратар цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дзмітрый Варанюк. Дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук гаварыў аб сацыяльнай адказнасці і сацыяльных сетках. Дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў падзяліўся меркаваннем, што інтэрнэт – толькі сродак, тэхналогіі, а не змест.
Пасля маладыя журналісты працавалі па розных тэматычных секцыях. Сёлета іх было чатыры – «Прававыя асновы журналістыкі», «Журналісцкая этыка», «Журналістыка і вырашэнне сацыяльных праблем», «Мультымедыя і кросплатформенная журналістыка».
На кожнай удзельнікаў форуму чакалі сапраўдныя профі – людзі нераўнадушныя, актыўныя, зацікаўленыя ў тым, каб паказаць, прадэманстраваць, навучыць новаму маладых журналістаў: выкладчыкі БДУ, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, юрысты і адвакаты ў сферы медыяправа, галоўныя рэдактары і карэспандэнты вядучых рэспубліканскіх СМІ, спецыяліс-ты па інтэрактыўнай інфаграфіцы. Іх вопыт проста неабходны мала- дым журналістам, якім заўтра ствараць мультымедыйную прастору Беларусі.
Яшчэ адным прыемным момантам форуму стала ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют». Старшыня Беларус-кага саюза журналістаў Анатолій Лемяшонак уручыў дыпломы пераможцам, а таксама тым вопытным журналістам-настаўнікам, якія заўсёды крочаць побач з маладымі, падтрымліваюць іх, натх-няюць, раяць і вучаць.
Прыняцце рэзалюцыі, здымкі вучэбнага ток-шоу сталі завяршальнымі акордамі маладзёжнай сустрэчы журналістаў.

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.