«РroЗапас» у запас. У Ляхавічах адкрыўся абноўлены магазін міні-аптовага фармату «ProЗапас»

Больш фота ў фотарэпартажы

– Ляхавіцкая райспажыў-кааперацыя працуе на карысць землякоў, імкнецца задаволіць патрэбы сваіх пакупнікоў, улічвае іх меркаванні, пажаданні і заўвагі. Райпо працягвае абнаўляць гандлёвыя кропкі як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. У мінулую пятніцу запрасіў на прыемны шопінг мадэрнізаваны магазін «ProЗапас» у райцэнтры, а за апошнія два месяцы запрацавалі яшчэ тры абноўленыя гандлёвыя кропкі ў вёсках, – адзначае старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч.

Багаты асартымент харчовых і прамысловых тавараў, прымальныя цэны, сучасны дызайн, ветлівы персанал – гэта ўсё пра абноўлены магазін міні-аптовага фармату «РroЗапас», які ў мінулую пятніцу запрасіў ляхавічан на прыемны шопінг. У першы дзень ажыятаж, здаецца, не спадаў на працягу ўсяго часу працы.


Пакупнікі падрабязна вывучалі прапанову, кошт і скідкі ад мясцовай спажыўкааперацыі. Ды і сама атмасфера ў гэтым гандлёвым аб’екце натхняе на тое, каб зрабіць пакупкі. У магазіне «ProЗапас» прадстаўлены тавары са скідкай 10-15 працэнтаў пры пакупцы ад трох адзінак. Шмат і іншых акцыйных прапаноў, у тым ліку дзейнічае дысконтная праграма. На прадукцыю ўласнай вытворчасці таксама прадугледжана скідка 15 працэнтаў.
Варта адзначыць, што гэты гандлёвы адрас – Леніна, 45 – аснашчаны сучасным гандлёвым, халадзільным, касавым абсталяваннем.
Абнавілася і суседняя кропка грамадскага харчавання – кафэ «Смайлік» зноў чакае сваіх маленькіх, самых патрабавальных наведвальнікаў. Дарэчы, сямейнае кафэ так пасуе Ляхавічам. Яно палюбілася дзеткамі, мамамі і татамі – тут класна праводзіць час усёй сям’ёй! Новая яркая мэбля дабавіла плюс не толькі да дызайну, але да камфорту і ўтульнасці. А забаўляльна-гульнявая пляцоўка стане класным дадаткам да змястоўнага адпачынку.

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота ў фотарэпартажы