Юбілей з прыгожай перспектывай

Урачыстасці з нагоды юбілею паўднёва-заходняга рэгіёна Беларусі прайшлі 6 снежня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Удзельнікамі свята сталі дэлегацыі раёнаў, у склад якіх увайшлі заслужаныя людзі, ветэраны працы, моладзь, а таксама госці з рэгіёнаў, з якімі Брэсцкая вобласць цесна супрацоўнічае.

Адзін з яркіх момантаў свята – цырымонія ўшанавання ганаровых грамадзян Брэсцкай вобласці. Раней гэтага звання былі ўдастоены 11 заслужаных людзей. Цяпер да іх далучыліся яшчэ тры чалавекі. Так, за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і актыўную грамадскую дзейнасць заахвочаны Уладзімір Заламай, які займаў пасаду старшыні Брэсцкага аблвыканкама з 1994 па 2000 год. За высокія спартыўныя дасягненні, значныя поспехі ў развіцці і прапагандзе фізічнай культуры і спорту адзначаны алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка. Па заслугах ацэнены ўклад у развіццё будаўнічага комплексу дырэктара прадпрыемства «Брэстжылбуд» Аляксандра Раманюка.

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс падкрэсліў, што ў Брэсцкай вобласці жывуць працавітыя і таленавітыя людзі, поспех рэгіёна – менавіта іх заслуга. «Брэстчына – перспектыўны і эканамічна развіты рэгіён. Хацелася б, каб вобласць захоўвала лідарскія пазіцыі ў тых напрамках, дзе яны ўжо дасягнуты, а ў якіх мы адстаём – нарошчвала перавагу. Гэтага жадаю ўсім нам», – сказаў губернатар.

Кіраўнік Брэстчыны павіншаваў ганаровых грамадзян з гэтым званнем, уручыў ім адпаведныя сертыфікаты. Затым на сцэну падняўся памочнік Прэзідэнта – інспек-тар па Брэсцкай вобласці Анатолій Маркевіч. Ён зачытаў прывітальны адрас Кіраўніка дзяржавы і ўручыў Падзяку Прэзідэнта жыхарам рэгіёна. Падчас мерапрыемства асобных працаўнікоў вобласці адзначылі Падзякай Прэм’ер-міністра, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Нацыянальнага сходу.

Брэстчыны павін-шаваў ганаровых грамадзян з гэтым званнем, уручыў ім адпаведныя сертыфікаты. Затым на сцэну падняўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Анатолій Маркевіч. Ён зачы-таў прывітальны адрас Кіраўніка дзяржавы і ўручыў Падзяку Прэзідэнта жыхарам рэгіёна. Падчас мерапрыемства асобных працаўнікоў вобласці адзначылі Падзякай Прэм’ер-міністра, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Нацыянальнага сходу.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе ўтварэння.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігоддзі навейшай гісторыі Брэсцкай вобласці напоўнены плённай працай і стварэннем, рэгіён эфектыўна развівае свой эканамічны патэнцыял, а гандлёвыя маркі мясцовых прадпрыемстваў па праву лічацца нацыянальным брэндам. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любоў жыхароў Брэсцкай вобласці да малой радзімы, беражлівае захаванне традыцый і імкненне да найлепшага выніку стануць трывалым фундаментам для далейшага працвітання Беларусі
.

Па матэрыялах БЕЛТА.