Ляховичи:Александр и Александра — популярные имена ноября

Нараджэнне дзіцяці – свята для бацькоў, для ўсёй сям’і. За 11 месяцаў такіх радасных падзей у нашых землякоў было 194 – на 41 больш, чым у мінулым годзе. Шлюбаў зарэгістравана 88.
У лістападзе аддзел загс і сельвыканкамы выдалі шчаслівым бацькам 18 пасведчанняў аб нараджэнні, 11 з іх у райцэнтры, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загс Вольга Новік.
Першынец нарадзіўся ў шасці сем’ях, другое і трэцяе таксама ў шасці. Самая маладая мамачка ў лістападзе – 19 гадовая. Сярэдні ўзрост мам у трэцім месяцы восені –28 гадоў, татаў – 32. Лістападаўскія дзяўчынкі атрымалі імёны Сафія, Аляксандра, Анастасія, Вікторыя, Эмілія. Сярод хлопчыкаў папулярныя Марк, Аляксандр, называлі таксама Арцём, Данііл, Захар і г.д.
Здаравячком месяца стала дзяўчынка, якая нарадзілася з вагой 4250 грамы. І гэта ў сям’і трэцяе дзіця. Самы высокі – Мацвей з ростам 61 сантыметр. Статус мініяцюрнага прадстаўніка Ляхавіччыны ў лістападзе атрымаў Марк – яго вага 2780 грамаў і рост 48 сантыметраў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.