Дзень юрыста адзначаюць работнікі суда Ляхавіцкага раёна

Суддзя Таццяна Жэрка і старшы судовы выканаўца Арцём Падалянец.

Іх складаная, адказная, такая важная і значная работа, кожнае  дзеянне і сказанае слова падпарадкоўваюцца літары закона. Прафесіяналізм, уважлівасць і кампетэнтнасць, уменне сканцэнтравацца і прыняць адзіна правільнае рашэнне, ад якога залежыць не толькі вяршэнства заканадаўства, але і лёс асобнага чалавека — аснова асноў тых, хто працуе ў судзе.
У судовай справе выпадковасцям не месца. Тон у рабоце калектыву суда Ляхавіцкага раёна (зараз гэта 15 чалавек) задае старшыня суда — вопытны юрыст, прынцыповы кіраўнік, уважлівы і кампетэнтны чалавек Наталля Буднік. Сёлета ў судзе разгледжана 90 крымінальных спраў, 500 грамадзянскіх, 1500 адміністрацыйных. Большасць разгледжаных спраў датычаць раздзелу маёмасці, скасавання шлюбу і інш. Наталля Віктараўна і яе калегі, кожны на сваім участку, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу не толькі тым, каму патрэбна кампетэнтная кансультацыя і вяршэнства закона, але і сваім маладым калегам. Яны дзеляцца вопытам, уласным прыкладам дэманструюць адказнае стаўленне да справы, даюць парады і рэкамендацыі. Вельмі прафесійна, нягледзячы на малады ўзрост, спраўляецца са шматлікімі справамі і абавязкамі суддзя Таццяна Жэрка. Усяго трэці год працуе ў судзе Арцём Падалянец (з 1 кастрычніка гэтага года — старшым судовым выканаўцам), але паспеў зарэкамендаваць сябе адказным, кампетэнтным і перспектыўным работнікам.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *