На встречке. Подробности лобового столкновения машин в Ляховичском районе

Апоўдні 11 снежня на 17-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы (недалёка ад павароту на вёску Ураджайная) сутыкнуліся два аўтамабілі.
Па папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы жыхар Баранавічаў, знаходзячыся за рулём аўтамабіля Peugeot, выехаў на сустрэчную паласу руху і ўчыніў лабавое сутыкненне з Mazda (вадзіцель – 39-гадовы жыхар Клецкага раёна).
У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажырка Mazda атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў райбальніцу, расказаў «ЛВ» старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч.
Праводзіцца праверка.