Па асабістых пытаннях

18 снежня з 9.00 да 10.00 у будынку Конькаўскага сельвыканкама (кабінет старшыні сельвыканкама) будзе праводзіць выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня Ляхавіцкага райвыканкама КАМІНСКІ Аляксандр Віктаравіч.

Для папярэдняга запісу вы можаце патэлефанаваць па нумары 6-46-76 кіраўніку справамі сельвыканкама або звярнуцца асабіста.