Рэгістр – справа важная

У сваім цяперашнім выглядзе РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» пачало работу з 2003 года. Да гэтага функцыі ўліку нерухомай маёмасці ажыццяўляла бюро тэхнічнай інвентарызацыі (ад чаго і замацавалася адпаведная «народная» назва – БТІ). З таго ж 2003 года прадпрыемства было перададзена з распараджэння Міністэрства ЖКГ у сістэму прадпрыемстваў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Сёння гэта ўжо абсалютна іншае, сучаснае прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца. У агенцтве і яго структурных падраздзяленнях працуюць каля 450 су-працоўнікаў, у тым ліку 6 – у Ляхавіцкім бюро Баранавіцкага філіяла РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».
Асноўнае адрозненне дзею-чай сістэмы дзяржаўнай рэ-гістрацыі нерухомай маёмасці ад раней існаваўшага парад-ку – устанаўленне на ўзроўні закону механізма збору, уліку, захоўвання і выкарыстання звестак пра нерухомую маёмасць (ад зямельных участкаў і капітальных будынкаў да маё-масных комплексаў і машына-месцаў).
У цяперашні час у рэгістры нерухомасці па Ляхавіцкім раё-не маюцца звесткі пра больш чым 31 тысячу аб’ектаў нерухомай маёмасці. Звесткі пра гэтыя аб’екты ўнесены ў адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці.
Сёння дзяржаўнай рэ-гістрацыі падлягаюць практычна ўсе дзеянні, звязаныя з аб’ектамі нерухомай маёмасці: іх стварэнне, змяненне, спыненне існавання, спыненне права, абмежаванне (абцяжаранне) права на нерухомую маёмасць і г.д. Не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў рэгістры нерухомасці толькі некаторыя дзеянні, напрыклад, дагаворы арэнды і найму будынкаў і ізаляваных памяшканняў.

Значнасць працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі можна растлумачыць на прыкладах. Грамадзянін выказаў жаданне набыць гараж ці садовы домік. Дамовіліся з прадаўцом, разлічыліся, напісалі распіску аб атрыманні грошай і разышліся. У даным выпадку пакупнік, не пераканаўшыся, што аб’ект куплі-продажу зарэгістраваны ў рэгістры нерухомасці, набыў толькі праблемы і не мае нават права прэтэндаваць на месца, дзе стаіць аб’ект нерухомай маёмасці.
Ці, напрыклад, праведзена здзелка з зарэгістраванай нерухомай маёмасцю. Пакупнік па нейкай прычыне не дайшоў да рэгістрацыі, а прадавец памірае. Наследнікі могуць заявіць свае правы на нерухомасць, якая фактычна ўжо прададзена, але не праведзена дзяржаўная рэгістрацыя пераходу права ўласнасці.
Для пацвярджэння правоў на аб’екты нерухомасці, названыя ў прыкладах, можа запатрабавацца судовае разбіральніцтва. А гэта непрадбачаныя расходы і марнаванне асабістага часу.
Таму хочацца звярнуць увагу на тое, што практычна ўсе здзелкі з нерухомай маёмасцю павінны быць засведчаны рэгістратарам або натарыусам, а затым прайсці абавязковую працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі.
У сваёй паўсядзённай працы мы выкарыстоўваем розныя фарматы зносін з заказчыкамі, уладальнікамі маёмасці: правядзенне адзіных дзён кансультацый, адказы на пісьмовыя звароты, у тым ліку электронныя, правядзенне асабістых і выязных прыёмаў кіраўніцтвам агенцтва і многія іншыя.
Найбольш праблемнымі з’яўляюцца адносіны ў рамках долевай і сумеснай уласнасці, спрэчкі землекарыстальнікаў. Таму асноўнае патрабаванне да ўсіх работнікаў прадпрыемства, якія выконваюць заказы нашых кліентаў, – імкненне да максімальнай якасці аказваемых паслуг.
Дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці адносіцца да адміністрацыйных працэдур. Рэгістратары выконваюць больш за сто адмі-ністрацыйных працэдур па заявах грамадзян і такая ж колькасць па заявах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта адзін з найбольшых паказчыкаў сярод усіх дзяржаўных органаў і арганізацый. Напрыклад, у 2018 годзе Баранавіцкім філіялам, у тым ліку і Ляхавіцкім бюро, выдадзена каля 50 тысяч розных дакументаў па заявах грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Пералікі ўсіх дакументаў, неабходных для ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў, для зручнасці размешчаны на сайце абласнога агенцтва agr.brest.by у раздзеле «Адміністрацыйныя пра-цэдуры і паслугі». Агульны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай пра- цэдуры – пяць працоўных дзён з моманту падачы заявы на дзяржаўную рэгістрацыю. Акрамя таго, прадугледжаны паскораны (два працоўныя дні) і тэрміновы парадак (адзін працоўны дзень). У выпадку неабходнасці запыту дакументаў тэрмін ажыццяўлення адміністра-цыйнай працэдуры не можа перавышаць аднаго месяца.
У цяперашні час рэгістр нерухомасці – адзін з самых запатрабаваных інфармацыйных рэсурсаў у краіне. Акрамя функцый уліку нерухомасці, асноўная і стратэгічная задача рэгістра нерухомасці – своечасовае прадастаўленне якаснай і карыснай інфармацыі (вырабляецца за плату, акрамя выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам). Толькі летась было каля 23 мільёнаў электронных зваротаў да яго цэнтральнай базы.
Любы звярнуўшыся грамадзянін можа заказаць актуальную інфармацыю на канкрэтны аб’ект нерухомасці, ведаючы яго дакладны адрас або інвентарны нумар. Даная інфармацыя прадастаўляецца ў выглядзе выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі. Кошт такой адміністрацыйнай працэдуры для фізічных асоб складае 0,2 базавай велічыні, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – 0,5 базавай велічыні за адзін аб’ект нерухомай маёмасці.

У сферы электроннага дакумента абароту арганізацыі сістэмы Дзяржкаммаёмасці займаюць вядучыя пазіцыі. Напрыклад, усе рэгістрацыйныя кнігі і рэгістрацыйныя справы вядуцца ў электронным выглядзе. Створаны такі рэсурс, як архіўная адкрытая інфармацыйная сістэма, уведзены інстытут аўтарызаваных пасрэднікаў, шырока практыкуецца экстэрытарыяльнасць засведчання здзелак.

Сяргей ГУЛЕВІЧ,
намеснік начальніка Баранавіцкага філіяла Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.