Шчаслівая далонька. У ляхавіцкай «Алісе» стартавала традыцыйная дабрачынная акцыя «Жаданне ў далоньцы»

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» сёлета стартавала ў краіне 9 снежня. Добрым учынкам заўсёды ёсць месца ў жыцці, асабліва ў пераднавогодні час. Шмат ляхавіцкіх адрасоў стануць кропкамі на дабрачынным калядным марафоне.


З панядзелка ёлка дабрыні заззяла ў дзіцячым магазіне «Аліса». Акцыя «Жаданне ў далоньцы» – магчымасць для кожнага зрабіць  так, каб заззялі шчасцем вочы навучэнцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На далоньцы – дзіцячае жаданне, і яго так проста ажыццявіць. Не будзьце раўнадушным, навагоддзе – час для цудаў!
Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.