На экспарт у Фінляндыю адпраўляюцца тухавіцкія брыкеты

Чарговая машына, гружаная тухавіцкімі брыкетамі, адпраўлена ў Польшчу. За месяц 3-4 такія рэйсы з грузам у 21 тону кожны — звычайная справа для торфабрыкетнага завода «Ляхавіцкі». На экспарт адпраўляюцца таксама брыкеты (па чыгунцы) ў Швецыю, Літву. Супрацоўніцтва з гэтымі замежнымі краінамі наладжана дзесяцігоддзе таму і задавальняе абодва бакі. А сёлета ў жніўні торфабрыкетчыкі адкрылі для сябе яшчэ адзін экспартны рынак збыту. Як расказаў намеснік дырэктара ААТ «ТБЗ «Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько, заключаны дагаворы на пастаўку паліва з яшчэ адным паўночным партнёрам — Фінляндыяй, якая з’яўляецца сусветным лідарам па здабычы торфу. Між іншым, і гэтая краіна зацікавілася торфабрыкетамі, вырабленымі на Ляхавіччыне, і заключыла дагаворы пастаўкі. Дарэчы, супрацоўніцтва з Фінляндыяй нашы торфабрыкетчыкі наладзілі першымі і пакуль адзінымі ў рэспубліцы. Прычым, экспартныя пастаўкі ў гэтую краіну даволі значныя: штомесяц туды адпраўляецца па 2-4 тысячы тон, на снежань рыхтуецца чарговая адпраўка 4 тысяч тон брыкетаў.
Сёлетні кастрычнік быў асабліва багатым на экспартныя пастаўкі: 45 працэнтаў ад выпушчанай прадукцыі адправілі завадчане замежным спажыўцам. Усяго ж за год тут планавалі адгрузіць экспартнай прадукцыі на 1 мільён 815 тысяч долараў ЗША, аднак сёння гадавое заданне выканана ўжо на 105 працэнтаў. Як запэўніў Уладзімір Гунько, да канца года экспартныя пастаўкі на 20 працэнтаў перакрыюць тыя, што планаваліся.
Аліна ЛАПІЧ.

/a

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *