Крэатывім разам. Яшчэ адно імгненне, яшчэ адзін важкі штрых – і зазіхаціць, заіскрыцца рознакаляровай мішурой галоўная гераіня навагоддзя


Марына Маруцік 

Кожны год у снежні бібліятэкар ляхавіцкай купалаўкі Марына Маруцік  разам са сваімі калегамі імкнецца стварыць святочную непаўторную атмасферу навагоддзя. І ім гэта заўжды ўдаецца. Сакрэт поспеху просты: усё робіцца з душой і радасным настроем.


Віталія Лагун

Бібліятэкар Алена Шклянік – майстар на ўсе рукі: і цацкі пашые, і выкрайку сама зробіць, і дзіўнае ўпрыгожванне з нітак прыдумае. А бібліятэкар Віталія Лагун  і бібліёграф Рыма Прытульчык па-дызайнерскі аформяць фотазону. Так што занатаваць сябе ў навагоднім інтэр’еры захочуць і маленькія, і дарослыя наведвальнікі купалаўкі. Заходзьце, не пашкадуеце: зарад добрага настрою гарантаваны.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.