На подыум! У Ляхавічах прайшоў рэгіянальны этап кастынгу на абласны этап нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь-2020»

Больш фота ў фотарэпартажы

Многія з нас, прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, у марах бачаць сябе на подыуме. А вось паўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці адважыцца не кожная. У мінулую пятніцу ў Ляхавічах у гарадскім Доме культуры прайшлі «агледзіны» сярод абаяльных і прывабных: у рэгіянальным этапе кастынгу на абласны этап нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь-2020» удзельнічалі тры прэтэндэнткі.
Марыя Палушына вучыцца ў Ляхавіцкім агракаледжы і займаецца танцамі. Вераніка Казадой працуе ўрачом хуткай дапамогі ў райбальніцы. Свабодна размаўляе на англійскай, французскай, нямецкай мовах і латыні, а яшчэ іграе на флейце. Марына Сілкова прыехала на адборачны тур з Баранавічаў. Дзяўчына вучыцца ў эканоміка-юрыдычным каледжы, а ў свабодны час любіць спяваць, што і прадэманстравала на сцэне. Дзяўчаты расказвалі пра сябе, дэфіліравалі, прэзентавалі свае таленты. Яны і будуць прадстаўляць раён на вобласці.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.