Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячым светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Гэтыя ўрачыстыя дні азараюць жыццё людзей нягаснучым святлом веры, надзеі і любві, умацоўваюць імкненне да дабра і міру, натхняюць да стварэння і духоўнага ўздыму, да міласэрнасці і клопату пра блізкага.
Няхай цудоўная атмасфера Ражджаства заўсёды пануе ў вашых дамах. Няхай гэтыя святочныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем’і, напоўняць цяплом і любоўю вашы сэрцы. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і Божай дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.